Шпаргалка для перакладчыка. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую.

Пераклад рускамоўных словазлучэнняў

Извиниться перед кем-нибудь – папрасіць прабачэння ў каго-небудзь, перапрасіць каго-небудзь.

 

Жениться на ком-нибудь – ажаніцца з кім-небудзь.

 

Глумиться над кем-нибудь – здзекавацца з каго-небудзь.

 

Удивляться чему-нибудь – дзівіцца з чаго-небудзь.

 

Смеяться над кем-нибудь – смяяцца з каго-небудзь.

 

Насмехаться над человеком – кпіць з чалавека.

 

Прислониться к стене – прыперціся да сцяны.

 

Пойти за грибами (ягодами) – пайсці ў грыбы (ягады).

 

Лишиться покоя – страціць пакой.

 

Он подумал про себя – ён падумаў сам сабе.

 

Читать про себя – чытаць паціху, сам сабе.

 

Поблагодарить (кого?) учительницу, брата, отца – падзякваць (каму?) настаўніцы, брату, бацьку.

 

Послать (за чем?) за книгой, за водой, (за кем?) за учеником, за мамой – паслаць (па што?) па кнігу, па ваду, (па каго?) па вучня, па маму.

 

Пошутить (над кем?) над соседкой, над одногодками – пажартаваць (з каго?) з суседкі, з аднагодкаў.

 

Простить (кого?) брата, ученика, тренера – дараваць (каму?) брату, вучню, трэнеру.

 

Рассуждать (о чём?) о новом произведении, о поездке – разважаць (пра што?) пра новы твор, пра паездку.

 

Заботиться (о ком?) о детях, о маме – клапаціцца (пра каго?) пра дзяцей, пра маці.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры