Сінтаксічны разбор сказа. Складаны сказ. Тэорыя і практыка.

 

Клёны, што стаялі насупраць дома, набывалі казачны выгляд.

1. Сказ складаецца з дзвюх прэдыкатыўных частак (называем іх (1. клёны набывалі казачны выгляд, 2. што стаялі) і нумаруем).

 

2. Другая прэдыкатыўная частка звязваецца з першай падпарадкавальнай сувяззю; тып сказа – злучнікавы, складаназалежны.

 

3. Даданая частка – азначальная; злучальнае слова «што» выконвае сінтаксічную ролю дзейніка.

 

4. Схема сказа: [ (што) ].

 

5. Даданая частка змяшчаецца ўнутры галоўнай, таму яна з абодвух бакоў выдзяляецца коскамі.

 

Дзе-нідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай зялёнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, як тыя дзяўчаты ў карагодзе.

1. Сказ складаецца з трох прэдыкатыўных частак (называем іх (1. віднеліся купкі, 2. якія стаялі, 3. дзяўчаты) і нумаруем).

 

2. Другая прэдыкатыўная частка звязваецца з першай падпарадкавальнай сувяззю пры дапамозе злучальнага слова «якія» (яно выконвае сінтаксічную ролю дзейніка) (даданая азначальная). Трэцяя прэдыкатыўная частка залежыць ад другой (даданай) і звязваецца з ёй пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка «як» (даданая параўнальная).

 

3. Тып сказа – злучнікавы, складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным разнатыпным падпарадкаваннем.

 

4. Схема сказа: [ ], (якія), (як).

 

5. Паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставяцца коскі.

 

Ганна слухала і плакала, шкадуючы бацьку: так шчыра маліцца можа толькі чалавек, які многа і цяжка пакутаваў і якому цяпер нічога не трэба.

1. Сказ складаецца з чатырох прэдыкатыўных частак (называем іх (1. Ганна слухала і плакала, 2. маліцца можа чалавек, 3. які пакутаваў, 4. не трэба) і нумаруем).

 

2. Першая прэдыкатыўная частка звязваецца з другой прэдыкатыўнай часткай бяззлучнікавай сувяззю, з дапамогай інтанацыі; трэцяя і чацвёртая часткі залежаць ад другой і звязаны з ёй падпарадкавальнай сувяззю пры дапамозе злучальных слоў «які» (дзейнік), «якому» (дапаўненне).

 

3. Тып сказа – складаны сказ з рознымі відамі сувязі.

 

4. Схема сказа: [ ] : [ ], (які) (і якому).

 

5. Паміж першай і другой прэдыкатыўнымі часткамі ставіцца двукроп’е, бо ў другой частцы змяшчаецца прычына таго, пра што гаворыцца ў першай частцы; трэцяя частка даданая, яна стаіць пасля галоўнай, таму паміж імі ставіцца коска; паміж трэцяй і чацвёртай часткамі коска не ставіцца, таму што гэтыя абедзве даданыя звязаныя паміж сабой злучальным злучнікам «і».

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры