Скланенне лічэбнікаў. Дробавыя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі.

Тэма «Лічэбнікі. Скланенне лічэбнікаў». Разгледзім напісанне і змяненне па склонах дробавых, зборных, парадкавых лічэбнікаў і колькаснага лічэбніка мільён. Некалькі прыкладаў, як праскланяць лічэбнікі, запісаўшы ix словамі. Гэтыя падказкі дапамогуць пры выкананні дамашняй работы.

 

Запісаць лічэбнікі словамі і праскланяць іх.

Дробавыя лічэбнікі

1/3 – адна трэцяя

  • Н. адна трэцяя
  • Р. адной трэцяй
  • Д. адной трэцяй
  • В. адну трэцюю
  • Т. адной трэцяй
  • М. у адной трэцяй

 

4/3 — чатыры трэція

  • Н. чатыры трэція
  • Р. чатырох трэціх
  • Д. чатыром трэцім
  • В. чатыры трэція
  • Т. чатырма трэцімі
  • М. у чатырох трэціх

Парадкавыя лічэбнікі

3-і — трэці

  • Н. трэці
  • Р. трэцяга
  • Д. трэцяму
  • В. трэці
  • Т. трэцім
  • М. аб трэцім

 

11-ы — адзінаццаты

  • Н. адзінаццаты
  • Р. адзінаццатага
  • Д. адзінаццатаму
  • В. адзінаццаты
  • Т. адзінаццатым
  • М. аб адзінаццатым

 

12-ы — дванаццаты

  • Н. дванаццаты
  • Р. дванаццатага
  • Д. дванаццатаму
  • В. дванаццаты
  • Т. дванаццатым
  • М. аб дванаццатым

 

19-ы — дзевятнаццаты

  • Н. дзевятнаццаты
  • Р. дзевятнаццатага
  • Д. дзевятнаццатаму
  • В. дзевятнаццаты
  • Т. дзевятнаццатым
  • М. у дзевятнаццатым

Зборныя лічэбнікі

Двое

  • Н. двое
  • Р. дваіх
  • Д. дваім
  • В. двое, дваіх
  • Т. дваімі
  • М. у дваіх

 

Пяцёра

  • Н. пяцёра
  • Р. пяцярых
  • Д. пяцярым
  • В. пяцёра
  • Т. пяцярымі
  • М. аб пяцярых

Колькасныя лічэбнікі

Мільён

  • Н. мільён
  • Р. мільёна
  • Д. мільёну
  • В. мільён
  • Т. мільёнам
  • М. аб мільёне

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры