Скланенне лічэбнікаў. Дробавыя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі.

Працягвая тэму скланення лічэбнікаў, у гэтым дамаможніку мы разгледзім напісанне і змяненне па склонах дробавых, зборных, парадкавых лічэбнікаў і колькаснага лічэбніка мільён. Спадзяюся, што гэтыя падказкі памогуць табе пры выкананні дамашняй работы і ў авалоданні родная мовай.

 

Запісаць лічэбнікі словамі і праскланяць іх.


 

Дробавыя лічэбнікі.

 

1/3 – адна трэцяя
Н. адна трэцяя
Р. адной трэцяй
Д. адной трэцяй
В. адну трэцюю
Т. адной трэцяй
М. у адной трэцяй

 

4/3 — чатыры трэція
Н. чатыры трэція
Р. чатырох трэціх
Д. чатыром трэцім
В. чатыры трэція
Т. чатырма трэцімі
М. у чатырох трэціх

 

Парадкавыя лічэбнікі.

 

3-і — трэці
Н. трэці
Р. трэцяга
Д. трэцяму
В. трэці
Т. трэцім
М. аб трэцім

 

11-ы — адзінаццаты
Н. адзінаццаты
Р. адзінаццатага
Д. адзінаццатаму
В. адзінаццаты
Т. адзінаццатым
М. (аб) адзінаццатым

 

12-ы — дванаццаты
Н. дванаццаты
Р. дванаццатага
Д. дванаццатаму
В. дванаццаты
Т. дванаццатым
М. аб дванаццатым

 

19-ы — дзевятнаццаты
Н. дзевятнаццаты
Р. дзевятнаццатага
Д. дзевятнаццатаму
В. дзевятнаццаты
Т. дзевятнаццатым
М. у дзевятнаццатым

 

Зборныя лічэбнікі.

 

Двое
Н. двое
Р. дваіх
Д. дваім
В. двое, дваіх
Т. дваімі
М. у дваі

 

Пяцёра
Н. пяцёра
Р. пяцярых
Д. пяцярым
В. пяцёра
Т. пяцярымі
М. аб пяцярых

 

Колькасныя лічэбнікі.

 

Мільён
Н. мільён
Р. мільёна
Д. мільёну
В. мільён
Т. мільёнам
М. аб мільёне

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры