Словазлучэнне. Сінтаксічны разбор словазлучэнняў.
Пры разборы словазлучэння вызначаецца яго стркутра, тып паводле марфалагічнаго выражэння галоўнага і залежнага слоў, сінтаксічныя адносіны паміж кампанентамі, сродкі сувязі.
Асобна вылучаецца спалучэнне дзейніка і выказніка, адасобленыя члены з азначаемым словам, аднародныя члены сказа.
Разбор словазлучэння ў сказе мэтазгодна пачынаць з выдзялення і аналізу прэдыкатыўнаго ядра, граматычнай асновы.
Пры выяўленні сінтаксічных адносін (граматычнаго значэння) паміж кампанентамі словазлучэння неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на субстантыўныя словазлучэнні (з галоўным словам назоўнікам), у якіх сінтаксічная функцыя залежных слоў не супадае з іх катэгарыяльнымі значэннямі. Сінтаксічныя адносіны ў такіх словазлучэннях можна выявіць шляхам замены залежнага слова аднакарэнным прыметнікам або тоеснай канструкцыяй (дзеепрыметнікавым словазлучэннем, даданай часткай), напрыклад: кніга з бібліятэкі – бібліятэчная кніга.
Пры размежаванні прымыкання і слабага кіравання (улічваючы пэўныя цяжкасці) неабходна карыстаццйа наступным: калі да залежнага слова нельга паставіць склонавага пытання, то яно (залежнае слова) звязана з галоўным спосабам прымыкання.
Разгледзім на прыкладах, як робіцца сінтаксічны разбор словазлучэння.
У думках вярнуўся ў Маскву, у сваю кватэру, да любімых кніг, якіх яму так не хапае ў дарозе, у камандзіроўках і па якіх ён сумаваў, як сумуюць па любімых жанчынах.
Да любімых кніг – словазлучэнне; простае; галоўнае слова – назошнік, залежнае – прыметнік; П.Ф. (пачатковая форма) – любімыя кнігі; словазлучэнне іменнае; адносіны паміж словамі атрыбутыўныя: называюць прадмет і яго прымету; сувязь слоў – дапасаванне, поунае (залежнае слова дапасуецца да галоўнага ў ліку і склоне); сродак выражэння граматычнай сувязі – форма слова (множны лік, Родны склон, канчатак -ых).
Вярнуўся ў кватэру – словазлучэнне; простае; галоўнае слова – дзеяслоў, залежнае – назоўнік; П.Ф. – вярнуцца ў кватэру; словазлучэнне дзеяслоўнае; адносіны паміж словамі аб’ектныя: называюць дзеянне і аб’ект; сувязь слоў – кіраванне, прыназоўнікавае, моцнае; сродак выражэння граматычнай сувязі – форма слова (канчатак –у).
Сумуюць па жанчынах — словазлучэнне; простае; галоўнае слова – дзеяслоў, залежнае – назоўнік; П.Ф. – сумаваць па жанчынах; словазлучэнне дзеяслоўнае; адносіны паміж словамі аб’ектныя: называюць дзеянне і аб’ект; сувязь слоў – кіраванне, прыназоўнікавае, моцнае; сродак выражэння граматычнай сувязі – форма слова (канчатак –ах).
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!