Нашы сябры

Крыжаванка “Новая Зямля” Якуба Коласа.


Крыжаванка Новая Зямля
 
Па вертыкалі:

1. Якое слова найчасцей ужываюць, калі гавораць пра адлюстраванне ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» жыцця беларускага сялянства?

Па гарызанталі:

1. Назва раздзела паэмы.

2. Адзін з галоўных герояў твора.

3. Хто ў сям’і кожны дзень хадзіў на службу?

4. Яна — не толькі фон, на якім разгортваецца дзеянне, але і сродак для характарыстыкі вобразаў-персанажаў.

5. Якую страву варыў дзядзька-кухар дзецям?

6. Што марыў набыць Міхал, каб «выпутацца з панскіх пут»?

7. Як звалі жонку Міхала?

8. Што прыносіць дзядзьку Антосю радасць і асалоду?

9. Свята, якое апісана ў паэме.

10. Каго вывеў Якуб Колас у паэме на гістарычную сцэну?

11. Хто з персанажаў твора адпавядае гэтым радкам: «I праўда, пан быў злы, паганы // I звераваты, надзіманы, // I мух нямала меў у носе…»?

12. Як называўся горад, дзе дзядзька Антось шукаў зямельны банк?

 

 

Адказы

Па вертыкалі: 1. Энцыклапедыя.

Па гарызанталі: 1. Пярэбары. 2. Антось. 3. Бацька. 4. Прырода. 5. Клёцкі. 6. Зямлю. 7. Ганна. 8. Праца. 9. Вялікдзень. 10. Народ. 11. Ляснічы. 12. Вільня.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Водгукі на “Крыжаванка “Новая Зямля” Якуба Коласа.”

Пакінуць водгук

Што шукаеш?