Праверка хатняга задання. МРБ. У што верылі нашы продкі.


Настаўнік дзеліць вучняў на дзве каманды. Пажадана, каб каманды складаліся з вучняў прыкладна роўных па вучэбных магчымасцях. Каманды выбіраюць сабе назвы (“Знаўцы старажытнасці”, “Даследчыкі мінулага” і г.д.). Заданні ацэньваюцца ў залежнасці ад іх складанасці. Ацэнка ажыццяўляецца настаўнікам. Пасля выканання кожнага задання вядзецца падлік балаў. Лічбы запісваюцца на дошцы насупраць назваў каманд.

Правілы гульні.

1. Заданне выконвае адзін прадстаўнік каманды.

2. Дазваляецца яшчэ аднаму прадстаўніку гэтай каманды выправіць памылку (памылкі).

3. Аднаму вучню дазваляецца выканаць толькі адно заданне або зрабіць толькі адно выпраўленне памылак.

4. Калі прадстаўнікі каманды не справіліся з заданнем, то права яго выканаць пераходзіць да другой каманды.

У канцы гульні падводзяцца яе вынікі. Настаўнік падлічвае колькасць атрыманых балаў. Вызначаецца каманда, якая перамагла. Вучням, якія актыўна працавалі, правільна выконвалі заданні, выстаўляюцца адзнакі.

 

Заданне 1

Растлумачыць паняцці (3 балы)

Каманда 1

Культура, Многабожжа, Манах

Каманда 2

Хрысціянства, Манастыр, Асветнік

 

Заданне 2 (2 балы)

Злучыць патрэбнае стрэлкамі

Каманда 1

Праваслаўныя                 кастёл

Католікі                             царква

Каманда 2

Татары                     сінагога

Яўрэі                         мячэць

 

Заданне 3 (3 балы)

Дапоўніць схему

Каманда 1

Многабожжа

/          \

?            ?

Каманда 2

Хрысціянства

/         \

?          ?

 

Заданне 4 (3 балы)

Пабудаваць крыжаванку

Каманда 1

1. Вера ў многіх багоў (Многабожжа)

2. Бог грому і маланкі (Пярун)

3. Бог Сонца (Дажбог)

Каманда 2

1. Вера ў адзінага бога (хрысціянства)

2. Першае слова у назве бога (Ісус)

3. Другое слова ў назве бога (Хрыстос)

 

Заданне 5 (5 балаў)

Запоўніць табліцу

Праваслаўныя?
?Католікі
Татары?
?Яўрэі
Бог сонца?
?Бог грому і маланкі
Першы манастыр?
?Першая школа
Галоўны сабор Полацка?
?Царква, пабудаваная пры жыцці Е. Полацкай

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры