План-канспект. Беларуская мова. 2 клас. Галосныя літары і гукі.
Тэма: Галосныя літары і гукі.
Мэта: Сістэматызаваць звесткі па тэме “Галосныя літары і гукі”. Развіваць маўленне вучняў праз пашырэнне іх лексічнага запасу. Спрыяць выхаванню цікавасці да працы і павагу да людзей розных прафесій.
Тып урока: Урок паўтарэння і абагульнення.
Абсталяванне: Падручнік “Беларуская мова” 2 клас. Карткі з заданнямі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
— Добры дзень! Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока.
— Сёння наш урок заснаваны на паўтарэнні ведаў аб галосных гуках і літарах, якія вы атрымалі на папярэдніх уроках. Мы павінны з вамі ўспомніць і замацаваць ўсё тое, што ведаем аб галосных гуках і літарах, аб іх вымаўленні і напісанні.
3. Праверка дамашняга задання.
— Але спачатку звернемся да вашага дамашняга задання. Усе зрабілі? Якія пытанні або складанасці узнікалі пры выкананні? (Выказванні вучняў.)
4. Хвілінка чыстапісання.
— Добра. Адкрыйце, калі ласка, сшыткі і запішыце:
1 лютага
Класная работа
— На наступным радку запішам:
У у ў ур урач
5. Моўная размінка.
— Адкажыце, калі ласка, чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]?
— Гук [у] галосны, можна цягнуць доўга, а [ў]- кароткі гук, зычны і абазначаецца літарай у нескладовае – ў.
— А ці ведаеце вы, хто такі ўрач?
— Гэта чалавек, які лечыць людзей.
— Як яшчэ можна назваць ўрача?
— Доктар.
— Як называецца ўрач, які лечыць вас – дзяцей? Жывёл?
— Педыятр. Ветэрынар. (Калі вучні не ведаюць, трэба падказаць.)
— Як вы лічыце, прафесія ўрача карысная? Па вашых меркаваннях, якая прафесія найбольш неабходная? (Выказванні вучняў.) Які вынік мы з гэтага зробім?
— Усе прафесіі карысныя, неабходныя і чалавек кожнай прафесіі варты павагі.
— Добра. А зараз вернемся да слова “ўрач”. Пастаўце націск, вызначце колькасць складоў, падлічыце, колькі гукаў і літар у слове ўрач, назавіце іх?
— У слове ўрач два склады: у/рач, націск падае на другі склад; 4 гукі: [у], [р], [а], [ч] і 4 літары: у, р, а, ч.
— Правільна. А чаму вы так вырашылі? Раскажыце мне, што вы ведаеце аб гуках і літарах? (Падтрымліваць адказы, калі трэба, наводзячымі пытаннямі.)
— Словы складюцца з гукаў. Гукі мы чуем і вымаўляем. Гукі ўтвараюцца голасам, шумам або голасам і шумам адначасова.
— Літара – гэта знак для абазначэння гука на пісьме. Усе літары беларускай мовы складаюць алфавіт. У беларускім алфавіце 32 літары.
6. Актуалізацыя ведаў. Паўтарэнне.
— Малайцы. Як падзяляюцца гукі і літары?
— Гукі і літары бываюць галоснымі і зычнымі.
— Як утвараюцца галосныя гукі, колькі іх? Назавіце.
— Галосныя гукі ўтвараюцца пры дапамозе толькі голасу. У беларуская мове іх 6: [а], [о], [у], [і], [ы], [э].
— Колькі галосных літар у беларускай мове? Назавіце іх.
— У беларускай мове 10 галосных літар: а, е, ё, і, о, у, ы, э, ю, я.
— Цікава, чаму літар больш, чым гукаў?
— Таму, што літары е, ё, ю, я абазначаюць гукі [э],[о],[у],[а].
— Добра. Пры дапамозе чаго вы вызначаеце колькасць складоў у слове?
— Колькі ў слове галосных гукаў, столькі ў ім складоў.
— Ці можа адна літара ўяўляць сабою склад?
— Можа, калі гэта галосны.
— Правільна. Як у нашым слове ўрач. Літара у з’яўляецца першым складам. Вось вы падзялілі слова па складах. А ці значыць гэта, што вы падзялілі яго для пераносу?
— Не. Пры пераносе нельга адрываць адну літару ад слова.
— А зараз звярніце ўвагу на дошку:
Белыя ручкі чужую працу любяць.
Летам гуляўшы, восенню не збярэш.
Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць.
— Прачытайце народныя прыказкі. Падкрэсліце ў гэтых прыказках усе галосныя літары. (Да дошкі выклікаюцца тры вучні.) Як вы лічыце, аб чым у іх гаворыцца? (Заданне па радах.)
— Людзі, якія самі лянівыя, любяць, калі іншыя працуюць.
— Калі летам не працаваць, восенню нічога не будеш мець.
— Калі працуеш, не толькі зарабляеш на харч, яшчэ вучышся розуму.
— Добра. Праверым работу ля дошкі. Усё правільна? Знайдзіце ў першай прыказцы словы, якія нельга перанасіць па складах. Запішыце іх у сшыткі, падзяліўшы на склады і для пераносу.
— Бе/лы/я – бе-лыя, чу/жу/ю – чу-жую.
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!
Шаноуныя!
Прачытау Ваш ліст.
Спадабауся.Дзякуй.
Жадаю Вам усім творчых посьпехау у жыцці і працы.
Добрую справу робіце.
З павагай-Лявон.
Дзякуй за Ваш водгук! Прыемна адчуваць, што наша работа прыносіць карысць. Поспехаў і Вам!