Нашы сябры

Лічэбнікі. Напісанне лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі.

Напісанне лічэбнікаў, асабліва складаных і састаўных, заўсёды выклікае цяжкасці. Пры вывучэнні тэмы “Лічэбнікі”, а дакладна “Скланенне лічэбнікаў” у падручніках сустракаецца шмат практыкаванняў, у якіх трэба запісаць нейкія лічбы словамі, а потым праскляняць іх. Вось табе ў дапамогу некалькі частых прыкладаў, якія дадуць падказкі па выкананню дамашняга задання па беларускай мове. На іх аснове па аналогіі можна будзе праскланять і іншыя падобныя лічэбнікі беларускай мовы.

 

Праскланяць лічэбнікі, запісаўшы ix словамі.


 

Колькасныя лічэбнікі.

 

2 — два
Н. два
Р. двух
Д. двум
В. два (двух)
Т. двума
М. (аб) двух

 

Складаныя колькасныя лічэбнікі.

 

17 — сямнаццаць
Н. сямнаццаць
Р. сямнаццаці
Д. сямнаццаці
В. сямнаццаць
Т. сямнаццаццю
М. аб сямнаццаці

 

Састаўныя колькасныя лічэбнікі.

 

79 — семдзясят дзевяць
Н. семдзясят дзевяць
Р. сямідзесяці дзевяці
Д. сямідзесяці дзевяці
В. семдзясят дзевяць
Т. сямюдзесяццю дзевяццю
М. аб сямідзесяці дзевяці

 

782 — семсот восемдзясят два
Н. семсот восемдзясят два
Р. сямісот васьмідзесяці двух
Д. сямістам васьмідзесяці двум
В. семсот восемдзясят два
Т. сямюстамі васьмюдзесяццю двума
М. аб сямістах васьмідзесяці двух

 

654 — шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры (чатырох)
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох

 

386 — трыста восемдзясят шэсць
Н. трыста восемдзясят шэсць
Р. трохсот васьмідзесяці шасці
Д. тромстам васьмідзесяці шасці
В. трыста восемдзясят шэсць
Т. трымастамі васьмюдзесяццю шасцю
М. аб трохстах васьмідзесяці шасці

 

976 — дзевяцьсот семдзясят шэсць
Н. дзевяцьсот семдзясят шэсць
Р. дзевяцісот сямідзесяці шасці
Д. дзевяцістам сямідзесяці шасці
В. дзевяцьсот семдзясят шэсць
Т. дзевяццюстамі сямюдзесяццю шасцю
М. аб дзевяцістах сямідзесяці шасці

 

231 — дзвесце трыццаць адзін
Н. дзвесце трыццаць адзін
Р. двухсот трыццаці аднаго
Д. двумстам трыццаці аднаму
В. дзвесце трыццаць адзін
Т. двумастамі трыццаццю аднім
М. аб двухстах трыццаці адном

 

235 — дзвесце трыццаць пяць
Н. дзвесце трыццаць пяць
Р. двухсот трыццаці пяці
Д. двумстам трыццаці пяці
В. дзвесце трыццаць пяць
Т. двумастамі трыццаццю пяццю
М. (аб) двухстах трыццаці пяці

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Водгукі на “Лічэбнікі. Напісанне лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі.”

Пакінуць водгук

Што шукаеш?