Нашы сябры

Памятка вучням. Праверачная работа. 7 клас. Дзеяслоў.


Памятка вучням па тэмах “Спражэнне дзеясловаў” і “Канчаткі дзеясловаў”

 

Памятка вучням Спражэнне дзеясловаў

 

Памятка вучням Канчаткі дзеясловаў

 

Заданне для самаправеркі па тэме “Правапіс суфіксаў дзеясловаў”

 

1. Закончы выказванні:

а) калі дзеясловы першай асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на –ую, -юю, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс ________________.

б) калі дзеясловы першай асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на –ваю, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс______________ .

в) калі перад суфіксам утвараецца збег зычных, апошнімі з якіх стаяць л, н, р, то пішацца смуфікс ______________ .

 

2. Запішы дзеясловы ў неазначальнай форме.

Пакутую — __________________________,

Хвалюю — ___________________________,

Камандую — __________________________,

Падтрымліваю — ______________________,

Праветрываю — _______________________ ,

Адыгрываю — _________________________,

Паказваю — ___________________________,

Выменьваю — _________________________ .

 

3. На якія пытанні адказваюць дзеясловы закончанага трывання? (што рабіць? што зрабіць? што раблю?

што зраблю? што буду рабіць? што зрабіў?)

 

4. Дзеясловы якога трывання абазначаюць дзеянне, якое ўжо закончылася ці абавязкова закончыцца? (незакончанае, закончанае)

 

5. Замяні ў словазлучэннях дзеясловы закончанага трывання дзеясловамі незакончанага трывання.

Загаіць рану -_______________________,

Засвоіць правіла — ______________________,

Пераадолець цяжкасці -______________________,

Супакоіць душу — ______________________,

Прапалоць градку — _______________________,

Адпрасіцца з урока -_______________________.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?