Нашы сябры

‘Беларуская мова’

План-канспект урока Вымаўленне [д]-[дз’], [т]-[ц’] і правапіс д-дз, т-ц. 4 клас

Мэты: сістэматызаваць веды вучняў пра парныя і няпарныя зычныя гукі; пазнаёміць з адметнай рысай беларускага вымаўлення — дзеканнем і цеканнем, правіламі адлюстравання гэтай моўнай з’явы на пісьме; навучыць адрозніваць гукі [дз’], [ц’] ад адпаведных [д’], [т’] у рускай мове, выяўляць у словах (у тым ліку запазычаных) і тлумачыць арфаграму «д — дз», «т — ц», знаходзіць арфаграфічныя памылкі і выпраўляць іх, правільна ўжываць словы з [дз’], [ц’] у моўнай плыні; удасканальваць уменне размяжоўваць парныя і няпарныя гукі па цвёрдасці і мяккасці.

Абсталяванне: падручнік; табліцы; тэставыя заданні.

Аўтар Былінская Л.С.

 
Глядзець план-канспект урока

Займальны матэрыял. Правапіс звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых.

Разнастайныя займальныя задачы і гульні для вывучэння тэмы “Правапіс звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых зычных гукаў”

Аўтар А. Солахаў

 
Глядзець займальны матэрыял

Займальны матэрыял. Звонкія i глухія, свісцячыя i шыпячыя.

Разнастайныя займальныя задачы і гульні для вывучэння тэмы “Звонкія i глухія, свісцячыя i шыпячыя зычныя гукі”

Аўтар А. Солахаў

 
Глядзець займальны матэрыял

Праверачны тэст. 3 клас. Часціны мовы. Прыметнік.

Беларуская мова 3 клас.

 

Праверачныя тэставыя заданні для выяўлення ўзроўня ведаў вучняў 3 класа па тэме “Прыметнік”. Два варыянта.

Глядзець матэрыял далей

Праверачны тэст. 3 клас. Часціны мовы. Дзеяслоў.

Беларуская мова 3 клас.

 

Праверачныя тэставыя заданні для выяўлення ўзроўня ведаў вучняў 3 класа па тэме “Дзеяслоў”.

Глядзець матэрыял далей

Дыктанты. 3 клас. Правапіс слоў з ў. Раздзяляльныя знакі. Вялікая літара.

Напісанне слоў з ў.

 

Надыход вясны

На ўскраінах лясоў распускаўся малады бярэзнік. Жоўтыя каткі звісалі на вербалозінах, склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёная траўка прабівалася ўжо на свет скрозь сухое лісце. Прынадныя пахі разлівала чаромха. Адны толькі паважныя дубы не спяшаліся расчыняць свае покаўкі. Дуб – мудрае дрэва. Ён не паддаецца на зман няпэўнай у пачатку вясны. (51)

Паводле Я. Коласа

Глядзець камплект дыктантаў далей

Дыктанты. 3 клас. Гукі [д], [т], [дз’], [ц’]. Падоўжаныя зычныя гукі.

Гукі [д], [т], [дз’], [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме.

 

Вуллі

Мы агледзелі вуллі. Яны якраз як хаткі. І дзверцы ёсць, але не такія, як у хатках.Толькі адна дзірачка ў сцяне, а пад ёю дошчачка.

Мне спадабаліся гэтыя хаткі, і я надумаўся зрабіць такую. Знайшоў дошчачкі, роўна абрэзаў дзедавай пілачкай і гладка выстругаў гэблікам. Пасля збіў скрыначку. У сцяне свярдзёлкам пракруціў дзірачку, а пад ёю прыбіў парожак. (58)

Паводле В. Віткі

Глядзець камплект дыктантаў далей

Што шукаеш?