Замацаванне ведаў. МРБ. У абарону сваёй зямлі.


“Знайсці і выправіць памылку”

 

Правілы правядзення:

 

1.Выпраўляе той, хто першым падняў руку.

2.Папраўляе яго той, хто другім падяў руку.

Для ўдакладнення правільнасці выканання вучнямі заданняў можна зверыць іх адказы з матэрыялам вучэбнага дапаможніка. Патрэбнасць у гэтым пакажуць адказы вучняў. А вось назвы малюнкаў (9 і 10 заданні) правяраюцца абавязкова. Гэта патрэбна для развіцця зрокавай памяці вучняў.

 

Заданні

 

1. Польскія і беларускія землі аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. (Беларускія і літоўскія.)

 

2. Першапачатковай сталіцай ВКЛ стаў горад Мінск. (Навагрудак.)

 

3. Барацьбу супрать крыжакоў узначаліў Усяслаў Чарадзей. (Вітаўт.)

 

4.Татараў, якіх бралі ў палон, прадавалі ў рабства. (Дазвалялі сяліцца ў беларускіх гарадах: Іўі, Мінску, Лідзе, Клецку.)

 

5. Грунвальдская бітва адбылася ў 1513 г. (1410 г.)

 

6. У Грунвальдскай бітве войскамі ВКЛ камандаваў князь Ізяслаў, а польскімі – кароль Ягайла. (Войскамі ВКЛ камандаваў Вітаўт.)

 

7. Грунвальдская бітва працягвалася 5 дзён. (1 дзень.)

 

8. У гэтай бітве перамаглі крыжакі. (Перамаглі іх праціўнікі.)

 

9. Першы малюнак у падручніку называецца “Татары каля Полацка”. (“Крыжакі пад Навагрудкам”.)

 

10. Другі малюнак называецца “Адступленне татар”. (“Набегі татар”.)

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры