Праверачныя пытанні і заданні. 6 клас. Іван Пташнікаў. Алені.
1. Калі і дзе адбываюцца падзеі ў творы? (прыкладны год, пара года, геаграфічныя назвы)
2. Якой вы ўбачылі дзяўчынку Ірку? (колькі год, знешні выгляд)
3. Імя Ірына паходзіць з грэчаскай мовы і азначае “мірная”. Ці адпавядае імя дзяўчынкі яе ўчынкам і паводзінам? Якія рысы характару Іркі вы можаце назваць?
4. Растлумачце, што гэта?
Высокі Бераг –
Шчупак –
Сіваваронка –
Пасека –
Журавіны –
Казлякі –
Буркі –
5. Якіх птушак Ірка называла зладзеямі?
6. Пералічыце грыбы, якія сустракаюцца на старонках твора.
7. Якія з іх вы самі збіралі ў лесе?
8. З якімі ляснымі звярамі Беларусі вы сустрэліся ў апавяданні?
9. Каго з іх бачылі ў сваім жыцці?
10. Які, на ваш погляд, самы напружаны эпізод у апавяданні? Коратка перакажыце яго.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!