Праверачныя пытанні і заданні. 7 клас. Чарадзейная сіла мастацтва.
1. Уважліва прачытайце назвы твораў і прозвішчы аўтараў. Якому аўтару належыць кожны з твораў? (код: літара – лічба)
1.Якуб Колас а) “Музыка”
2. Максім Багдановіч б) “Музыка – чарадзей”
3. Янка Купала в) “У яго быў свет цікавы…”
——————— г) “Курган”
2. Сярод пералічаных твораў назавіце два, дзе галоўны герой – музыка.
________________________________
3. Які з пералічаных твораў – народная казка?
________________________________
4. Пералічыце герояў народнай казкі, у вобразе якіх увасабляюцца цёмныя, злыя сілы.
_______________________________
5. Пазнайце героя па апісанні.
Невыдумная світка – убор на плячах,
Барада, як снег белы – такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах…
______________________________
6. Паэма “Курган” пабудавана на паэтычным кантрасце. Дапішыце патрэбнае.
Жабрацкае існаванне беднаты — ….
Гусляр — …
Белы хорам — …
Дворня князева — ….
6. Што яднае верш і паэму па форме?
______________________________
7. Сфармулюйце галоўную думку паэмы “Курган”.
______________________________
8. Чаму аўтары падручніка аб’ядналі вышэй названыя творы ў раздзел “Чарадзейная сіла мастацтва”?
______________________________
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!