Нашы сябры

Кантрольная работа з дадатковым заданнем. 6 клас. Дзеяслоў.

Кантрольная работа па тэме “Дзеяслоў”

 

У чаканні зімы

 

Восеньскі лес быў сцюдзё(н, нн)ы і (шмат)фарбны. Павуціна а..чэплівала кусты і дрэвы, перапл..тала сц..жынкі. Халоднае маўчанне (у, ў)сё глыбей агортв(?)ала лес.

Хутка засвішч.. , заскугол..ць паўночны вецер, (з, с)куе каляіны і дарогі лёд, глуха зашум..ць елкі і сосны. Затрапеч..цца апошнім лісцем асіна і пад л..сныя шаты прыйдз.. зіма. (З, С)мярцве.. лес і будз.. ўспамінаць тады сонечныя веснавыя дзянькі і цёплае з..лёнае лета.

Аднойчы раптам пасв..тле…, усё азоры(ц, цц)а іскрыстай бе(л, лл)ю. гэта першы снег ціха апусц..цца на з..млю, якую даўно

(з, с)каваў мароз.

А потым насыпл..цца в..лізныя гурбы снегу. Ногі будуць правал(?)-вацца па калені. Але аматараў гуляць па лес.. гэта (не) спужа.. .

 

Дадатковыя заданні:

 

1. Выпішы тры дзеясловы: адзін у форме прошлагачасу, адзін – форме цяперашняга часу, адзін – будучага.

2. Выпішы адзін зваротны дзеяслоў, адзін незваротны.

І варыянт – з другога абзаца;

ІІ варыянт – з трэцяга абзаца;

ІІІ варыянт – з апошняга абзаца.

3. Зрабі марфалагічны разбор дзеяслова.

І варыянт – зашум..ць елкі;

ІІ варыянт – павуціна перапл..тала;

ІІІ варыянт – аматараў (не) спужа.. .

4. Праспрагай гэты дзеяслоў.

5. Прывядзі з тэксту прыклады дзеясловаў, утвораных прыставачным і прыставачна-суфіксальным спосабам.

 

————————-

 

Кантрольная работа па тэме “Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў”

 

Першая кветка

 

У пол.. л..жалі лічаныя купіны снегу, булькалі жвавыя ручайкі, але сапраўднага ц..пла яшчэ чуваць (не) было. Бляклае і слабое со(?)нца амаль (не) паказ(?)валася з-за хмар. В..сна паз(?)нілася.

Халодны ве..ер забіраўся пад вопратку, іголкамі працінаў цела. Чорныя, ця..кія хмары хутка плылі па небе.

У лесе яшчэ гола, пуста. Толькі часам піскн.. каралёк. Піскн.. і

(с, з)моўкн.. .

Вы..шаў я (с, з) лесу. Вочы асл..піла яркая жа..цізна. На яшчэ халоднай зямлі со(?)нечным дываном цв..ў падбел. Першая кветка в..сны.

 

Дадатковыя заданні:

 

1. Выпішы дзеяслоў.

І варыянт – з першага сказа;

ІІ варыянт – з першага сказа другога абзаца;

ІІІ варыянт – з першага або трэцяга сказа апошняга абзаца.

2. Запішы гэты дзеяслоў у неазначальнай форме.

3. Праспрагай гэты дзеяслоў.

4. Зрабі марфалагічны разбор выбранага дзеяслова.

5. Утвары ўсе магчымыя формы рознага ладу ад гэтага дзеяслова.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?