Праверачныя заданні. 5 клас. Складанаскарочаныя словы.


1. Падкрэсліце складанаскарочаныя словы:

В 1. ЦУМ, педкаледж, кнігагандль, СМІ, райцэнтр, разнатраўе, прафсаюз, НАН, доўгажыхар, стагодзе.

В 2. Тэхкантроль, БТ, вадасховішча, гістфак, ГУМ, конезавод, педуніверсітэт, БРСМ, драбналессе, добраахвотнік.

 

2. Закончыце фармулёўку:

В 1. Складанаскарочаныя – словы, утвораныя _____________________________.

В 2. Род складанаскарочаных слоў вызначаецца па ___________________________.

 

3. Запішыце адпаведныя поўныя словы да наступных абрэвіятур:

В 1.

Біяфак ______________.

ААН _________________.

Гарсавет __________________.

БелАЗ __________________.

В 2.

Медуніверсітэт __________________.

ДАІ ___________________.

Белдзяржфілармонія _____________________.

Мясцком __________________.

 

4. Вызначце род складанаскарочаных слоў:

В 1. ЛіМ, ВНУ, АТС, СП, БелЭН, сельсавет.

В 2. ЭліМБел, БДУ, ВМФ, ТБМ, аўтастанцыя, ТСН.

 

5. Запішыце два складанаскарочаныя словы, утвораныя:

В 1.

з частак слоў ____________________.

з пачатковых літар поўных слоў і часткі слова _____________________.

В 2.

з часткі першага слова і поўнага другога __________________.

з пачатковых літар або гукаў слоў _____________________.

 

6. Складзіце і запішыце сказы, замяняючы складанаскарочаныя словы поўнымі. (словы на выбар)

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры