Выніковая работа. Кантрольны дыктант. 5 клас. Сінтаксіс і пунктуацыя.

Праверачная работа “Адлёт птушак” з дадатковым заданнем.

 

Тэма: Сінтаксіс і пунктуацыя.

 

Мэты: выявіць узровень сфарміраванасці ведаў, уменняў, навыкаў вучняў па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”; удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі; выпрацоўваць навыкі самакантролю.


 

Адлёт птушак

Не мяцелі снегавыя, не марозы лютыя гоняць ад нас птушак на зіму. Яны адлятаюць ад бяскорміцы. Пазнікаюць увосень насякомыя, пакрыюцца снегам насенне, расліны. Птушкам няма чым карміцца.

З верасня месяца пачынаюць птушкі адлятаць у вырай. Першымі трывогу падымаюць буслы.

На дварэ халаднее, мошкі знікаюць. І ластаўкі збіраюцца ў дарогу.

Апусцела поле. Пачынаюць капаць бульбу. Далёка ў небе нясецца развітальны крык журавоў.

Патроху ўсе птушкі, якія прыляцелі да нас вясною, зноў пакінулі нас на ўсю зіму.

 

Дадатковае заданне

1. Знайдзіце ў 1 абзацы сказы з аднароднымі членамі. Аднародныя члены падкрэсліце як члены сказа.

2. Выпішыце 2 словазлучэнні ( першае – назоўнікавае, другое – дзеяслоўнае: 1 абзац, 4 абзац ).

3. Выканайце сінтаксічны разбор сказаў (выдзеленыя сказы).

а) Не мяцелі снегавыя, не марозы лютыя гоняць ад нас птушак на зіму.

б) Далёка ў небе нясецца развітальны крык журавоў.

4. Утварыце складаны сказ з 1 і 2 сказа чацвёртага абзаца.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры