Праверачная работа. 5 клас. Складаныя і складанаскарочаныя словы.
1. Устаў прапушчаныя літары.
Р…знакаляровы, н…вагодні, ч…рнавокі, зерн…сховішча, дз…сяцігодка, в…даспад, в…дачарпалка, …рдэнаносец, свеж…пафарбаваны, ст…мільённы, в…дакачка, мед…нстытут.
2. Ад словазлучэнняў утвары складаныя словы.
Добрая якасць _____________.
Дамамі кіраваць ________________.
Ваду насіць ______________.
Сто гадоў _____________.
Сена ўбіраць _________________.
Усе бакі ________________.
Дзевяць паверхаў ___________________.
Трынаццаць кіламетраў _________________.
Зямлю чарпаць ___________________.
Утвараць словы ____________________.
3. Падкрэслі складанаскарочаныя словы.
Атамаход, педінстытут, фізфак, спецвопратка, Светлагорск, ваданос, саюздрук, ветурач, кніганоша, кнігалюб, дзяржэкзамен, кнігагандаль, металалом, самазвал.
4. Падкрэслі складаныя словы. Устаў прапушчаныя літары.
Бярэзінскі запаведнік
Рака Бяроза з яе шырокімі паплавамі, звілістаю плынню, шматлікімі прытокамі, рукавамі і старыцамі, п…ўнаводны Серчугоўскі канал і л…сныя азёры вабяць сюды шт…год в…лікае мноства пералётных в…даплаўных птушак. Шмат гняздуе тут і баравой дзічыны. Лясы багатыя на ц…церукоў, глушцоў, рабчыкаў, курапатак. У рэках і азёрах поўна рыбы. Але сапраўднае багацце і гонар запаведніка – бабры. (Паводле В.Вольскага)
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!