Пунктуацыйны разбор сказа. Тэорыя і практыка.
Схема пунктуацыйнага разбору
1. Вызначце тып сказа паводле мэты паведамлення і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі (апавядальны, пытальны, пабуджальны; клічны, нейтральны). У адпаведнасці з гэтым, які ставіцца знак прыпынку ў канцы сказа.
2. Вызначце тып сказа па структуры (просты ці складаны). Калі сказ складаны – вызначце межы частак сказа, від сувязі і сэнсавыя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі, у выніку гэтага – знакі прыпынку паміж прэдыкатыўнымі часткамі.
3. Вызначце наяўнасць ускладняльнікаў (аднародных членаў, адасобленых членаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, параўнальных зваротаў, звароткаў), структурную паўнату (няпоўны кантэкставы, няпоўны сітуацыйны, эліптычны) і адпаведна гэтаму – ужыванне знакаў прыпынку.
Узор выканання пунктуацыйнага разбору простага сказа
О, колькі ў жыцці прашумела дажджоў над днямі юнацтва, над роднай хацінай і над каляінамі дальніх шляхоў!
1. Сказ паводле мэты выказвання – апавядальны, па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы – клічны, таму ў канцы сказа ставіцца клічнік.
2. Па структуры сказ просты.
3. Сказ поўны, ускладнены аднароднымі членамі сказа, два першыя з якіх звязаны паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю, таму раздзяляюцца коскай; у пачатку сказа знаходзіцца выклічнік, пасля яго ставіцца коска.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!