Праверачны тэст. Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа.
Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Тэст.
1. Кім быў бацька Я. Коласа?
а) арандатарам;
б) лесніком;
в) фурманам;
г) настаўнікам.
2. Якое сапраўднае імя Я. Коласа?
а) Колас;
б) Луцэвіч;
в) Міцкевіч;
г) Раманоўскі.
3. Дзе нарадзіўся Я. Колас?
а) у Альбуці;
б) у Акінчыцах;
в) у Ластку;
г) у Цімкавічах.
4. Кім па прафесіі быў Я. Колас?
а) пісарам;
б) настаўнікам;
в) аграномам;
г) журналістам.
5. Як звалі бацьку Я. Коласа?
а) Іван;
б) Дамінік;
в) Міхаіл;
г) Яўген.
6. Дзе вучыўся Я. Колас?
а) у Маскоўскім народным універсітэце;
б) у БДУ ;
в) у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі;
г) у Пецярбургскім універсітэце.
7. Дзе Я. Колас атрымаў першапачатковую адукацыю?
а) у каледжы;
б) у школе;
в) дома;
г) у вучылішчы.
8. На якой мове пачаў пісаць вершы Я. Колас?
а) на рускай;
б) на польскай;
в) на беларускай;
г) на лацінскай.
9. Які год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Я. Коласа ?
а) 1902; б) 1906; в) 1909; г) 1915.
10. Якім псеўданімам не падпісваў свае вершы Я. Колас?
а) Тарас Гушча;
б) Мацей Бурачок;
в) Дубовы Ліст;
г) Карусь Лапаць.
11. Да якой лірыкі належыць верш “Беларусам”?
а) грамадзянскай;
б) пейзажнай;
в) філасофскай;
г) інтымнай.
12. Які з вершаў з’яўляецца сатырычным?
а) “Вобразы самаўладдзя”;
б) “Мужык”;
в) “Ручэй”;
г) “Хмаркі”.
13. Устаў неабходны эпітэт: “Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей, і шуміць, і грыміць … ручэй”
а) шумнацечны;
б) вельмі гучны;
в) срэбразвонны;
г) златаструнны.
14. Радкі “Мой родны кут, як ты мне мілы…” узятыя з твора…
а) “Новая зямля”;
б) “Родныя вобразы”;
в) “Сымон-музыка”;
г) “Рыбакова хата”.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!