Алімпіядныя заданні. 9 клас. Беларуская мова. Варыянт 2.
1. Падкрэслі канструкцыі, якія знаходзяцца па-за межамі сістэмы словазлучэнняў.
Па-юнацку бадзёра, буду марыць, уздоўж лесу, рыхтавацца да алімпіяды, пяць вучняў, горад Мінск, бадай поўны, паварот направа, залатая медаль, жменя ягад.
2. Прачытай тэкст. Устаў, дзе трэба, прапушчаныя літары. Адкажы на пытанне.
Добл..сць пры ім аф..ц..йна л…чылася першай
Якас..цю во..на, і на вайсковых агл…дах
Ён, як апт…кар на вагах, узваж…ваў, хто лепшы.
Лепшаму там жа за добл…сць і дзякаваў шч…дра.
Ох, не любіў ба…зліўцаў і пестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі др…йф…ш у справе,
Лёс не зайздрос…ны такога – пагарда дружыны.
Хто аўтар гэтых радкоў?______________________________
3. Запоўні табліцу , карыстаючыся заданнем № 2.
Займеннік Разрад Сінтаксічная функцыя
________ \ ____________ \ ___________________
4. Што з пералічаных назваў ты прапануеш з’есці сваім сябрам?
Акарына, варыўня, гарнушак, кулага, пранік, талакно, падвячорак.
5. Падбяры і запішы беларускія адпаведнікі.
Предвечернее время _____________________________________
Парное молоко __________________________________________
Завершение уборки хлеба _________________________________
Завершение уборки картофеля _____________________________
Ветряная мельница _______________________________________
6. Укажы марфемы, з якіх складаюцца наступныя словы.
Слова Прыст. Корань Суфікс Канчат. Постф.
Ускормленым
Пачынаючы
Адчувалася
Назаўтра
Засценкі
7. Запішы фразеалагізмы – сінонімы
Забыцца __________________________________________________
Заблытаць ________________________________________________
Перабольшваць ___________________________________________
Нечакана ________________________________________________
8. Устаў прапушчаныя знакі прыпынку.
Залессе адна з самых паэтычных мясцін нашай Радзімы а восень надавала ўсяму што мы бачылі вакол, лёгкую паціну чысціні празрыстасці і журбы.
Магутныя прысады клёнаў і ліп ішлі да Віліі туліўся ў зарасніках старажытны цёплы дом са свечкамі калон ртутна свяціліся ставы ручай імчаў праз грэблю. І ва ўсім што навокал, была музычнасць ціхая песня у плёску вады у шолаху лісця у парывах ветру, які гайдаў палын на мяжы.
9. Вызначы тып тэксту_________________________
Стыль______________________________________
10. Запішы, якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары.
Адцурацца ( ), на печцы ( ), не парэжся ( ), счарсцвелы ( ), сцізорык ( )
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!