Лінгвістычны конкурс. 9 клас. Беларуская мова і літаратура. Частка 2.
Заданне 7. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў — 5
Беларускае слова | Рускамоўны адпаведнік | Рускае слова | Беларускамоўны адпаведнік |
лук | лук (оружне) | лук (растение) | цыбуля |
бяседа | беседа | ||
ветка (железно-дорожная) | галіна | ||
выгода | выгода | ||
гадаць | гадать | ||
ігрушка | игрушка |
Заданне 8. У ТСБЛМ назоўнік ліса мае два значэнні: 1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра. 2. перан. Хітры, ліслівы чалавек.
Запішыце з адпаведнымі прыкладамі: 1) якім членам сказа з’яўляецца гэтае слова ў прамым значэнні; 2) якім членам сказа з’яўляецца гэтае слова ў пераносным значэнні і чаму?
0,5 бала за кожны сказ
Заданне 9. Запішыце дэфарміраваныя сказы. Выявіце, якім членам сказа з’яўляюцца злучальныя словы ў прьведзеных сказах.
Максімальная колькасць бапаў — 3 (0,5 бала за кожную аперацыю)
1. Школа, які, узвышацца, на, горка, пабудаваць, нядаўна.
2. Школа, які, нядаўна, пабудаваць, стаць, адна, з, добры.
3. Школа, у, які, мы, вучыцца, мы, два, дом.
Заданне 10. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў —4 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)
Гіпотэзы ўзнікнення фразелагізмаў | Фразеалагізмы | Значэнне фразеалагізмаў |
У аснове фразеалагізма біблейная гісторыя пра саракагадовы шлях іудзеяў з егіпецкага рабства, якім Бог не раз пасылаў паратунак | ||
'Мужчына, які кепска чуе' | ||
Фразеалагізм паходзіць з маўлення спартсменаў-бегуноў на далёкія дыстанцыі, якія пасля крайняй стомы адчуваюць прыліў сілы | ||
Выток гэтага фразеалагізма - грэцкі міф пра сына Зеўса, які забіў свайго сына і быў пакараны багамі: ён стаяў у падземным царстве ў вадзе, але не мог спаталіць смагу, бо вада адступала, калі ён хацеў напіцца |
Заданне 11. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:
1) Пра якога пісьменніка пісаў Уладзімір Караткевіч у лісце да Янкі Брыля ў 1964 г.? (1 бал)
«Дзівосны пісьменнік, стыліст, Беларусь пяшчотна любіць, дыялогі — па-беларуску, стыль, побыт, фантазія, народны характар — усе чыста беларускія… А гэта проста беларускі Гогаль … I такі тыповы, рамантычны беларускі гафманізм! I такая фантазія!»
2) Як называецца прыём, выкарыстаны Піменам Панчанкам у вершы «Паэзія»? Запішыце цалкам вобразнае выказванне Гейнэ. (2 балы)
Кажуць, непатрэбшчына —
Рыфмы нават геніяў.
А што рабіць з трэшчынай? .
Помніце?Гейнэ.
Глядзі пачатак лінгвістычнага конкурса
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!