Праверачная работа. 5 клас. Лексіка. Фразеалагізмы.
Беларуская мова 5 клас.
Праверачныя пытанні і заданні па тэме “Лексіка. Фразеалагізмы.”
1. Прачытай і вызначы правільнае азначэнне.
а) Спалучэнне слоў, якім уласціва пэўнае значэнне, называюцца фразеалагізмамі.
б) Спалучэнне слоў, якім уласціва вобразнае значэнне, называюцца фразеалагізмамі.
в) Устойлівыя непадзельныя спалучэнні слоў, якія існуюць у мове як адно сэнсавае цэлае, называюцца фразеалагізмамі.
2. Якое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы? Падкрэслі правішльны адказ.
а) адвесці душу
— адпачыць
— падзяліцца сваімі перажываннямі
— супакоіцца
б) даць жару
— даць гарачага вуголля
— павялічыць тэмпературу
— пакараць
в) галава садовая
— галоўны садоўнік
— даглядчык садоў
— някемлівы, рассеяны чалавек
г) падстаўляць ножку
— знарок шкодзіць
— падтрымаць у бядзе
— прымерыць абутак
д) ні з таго ні з сяго
— нечакана
— па-рознаму
— ні добра ні дрэнна
3. Падкрэслі ў дужках тое слова, якое ўваходзіць у склад фразеалагізма.
а) (варон, сарок) лавіць
б) Зубы (класці, скаліць)
в) Кату пад (кіпці, пяту)
г) Вывесці на (светлую, чыстую) ваду
д) Хоць іголкі (збірай, сей)
4. Вызначы, якому слову адпавядае сэнс кожнага фразеалагізма, і перад гэтым словам пастаў тую літару, якая стаіць перад фразеалагізмам.
а) Абое рабое …) многа
б) Востры на язык …) аднолькавыя
в) Хоць касою касі …) недалёка
г) Рукой падаць …) надакучаць
д) Стаяць над душой …) дасціпны
5. Знайдзі ў прыведзеных сказах фразеалагізмы, вызначы, якім членам сказа яны з’яўляюцца, і падкрэслі адпаведным чынам.
а) Не спалі ў шапку і польскія патрыёты.
б) Яны там усе лыкі аднаго лапця.
в) І не трэба верыць тым крыкунам, што абяцаюць народу залатыя горы.
6. Вызначы, у якіх сказах дапушчаны моўныя памылкі.
а) А вечар цемень прынясе, тады – хоць вока выбі.
б) “Ціхенькі, лагодненькі – хоць да раны яго прыклейвай”, — пакруціў галавою, падумаў зноў пра сына бацька.
в) Потым былі і іншыя жаданні, а найважнейшае – вывучыць, вывесці ў людзі сына, каб стаў ён чалавекам.
Адказы
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!