Ускладнённае спісванне. 5 клас


Ускладнёнае спісванне. Тэма: Правапіс прыставак

 

Спішы, устаў прапушчаныя літары, пастаў коскі.

 

Буслы

Буслік вучыўся лётаць. Спачатку бе..дапаможна па..скокваў у гняздзе махаў крыламі доўга і настойліва. Пасля пачаў ..лятаць з гнязда за гароды на луг. Ляцеў б….шумна, ра..кінуўшы крылы, і ківаўся. Здавалася, ..валіцца на з..млю і паб’ецца. Ногі ў бусляня былі яшчэ цёмныя і цёмная дзюба. Ён пра(?)шоў па лугу абы(?)шоў сухую траву вы(?)шаў на дарогу. Пасля доўга ра..бягаўся, каб у..ляцець з з..млі.

Вечарам да гнязда па..ляцелі старыя буслы. Плылі ўгары роўна цяжка. Было чуваць, як у іх шастае крылле. Смела ..пускаліся ў гняздо ціха клекаталі і пачыналі карміць малога.

 

Ускладнёнае спісванне. Тэма: Аднародныя члены сказа

 

Спішы тэкст, устаў прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

 

Серабранка

Ц..кла п..тляла р..чулка паміж мурожных лугоў балоцістых зараснікаў в..рбалозаў і сосен. Людзі называлі рэчку Серабранкай. Вада ў ёй была заўсёды празрыст… чыст… але вельмі халодна….

Аднойчы да Серабранкі панаехалі бульдозеры экскаватары. Магутн… маш..ны пачалі чэрпаць твань карчаваць кустоўе капаць нов… рэчышча. І засохла Серабранка. Зніклі ў наваколлі і качкі і курапаткі. Не стала многіх звяроў ласёў лісаў зайцаў. Нават голасу кнігаўкі не стала чуваць у гэтых мясцінах…

І сёння рачулка чака.. што прыйдзе на яе бер..г разумны ч..лавек і верн.. ёй жыццё.

 

Ускладнёнае спісванне. Тэма: Правапіс о,э,а,е,я,ё

 

Спісаць, уставіць прапушчашыя літары о,э,а,е,я,ё і коскі.

 

Наша Радзіма

Якая прыг..жая ў нашай (к?К)раіны н..зва – (б?Б)ел..русь! Над шырокім п..лямі в..кавечнымі пушчамі з..лёнымі лугамі блакітнымі стужкамі р..к люстрамі н..злічоных азёр лунаюць у небе бел..крылыя буслы. Таму п..эт назваў (к?К)раіну нашу з..млёй пад белымі крыламі.

А яшчэ мы завём яе (р?Р)адзімай. Тут мы нар..дзіліся. Яна нам самая р..дная з усіх (к?К)раін на ц..лым свеце. Мы з..вём яе (б?Б)ацк..ўшчынай бо дасталася яна нам ад бацьк..ў нашых.

Шмат багаццяў сх..вана ў з..млі нашай. Але самы в..лікі скарб (б?Б)ел..русі – гэта людзі. Усе мы павінны памн..жаць сва..й працай яе багацці бар..ніць ад н..год і нап..сцяў

 

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры