Тэставы кантроль. 5 клас. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў.

Беларуская мова 5 клас

 

Тэставыя пытанні і заданні для выяўлення ўзроўня ведаў па тэме “Асноўныя спосабы ўтварэння слоў


 

1. Як называецца слова, якое ўтворана ад іншага слова ці ад яго асновы?

а) Вытворным

б) Утваральным

 

2. Падкрэслі невытворныя словы.

Гэтая стараннасць, гэтае шчырае адданне навуцы вывелі Аленку на першае месца ў класе.

 

3. Вызначы ў кожным радзе і падкрэслі ў дужках тое слова, ад якога ўтворана асноўнае слова. Адзнач спосаб утварэння слоў.

а) Леснічоўка (лес, ляснік, лесавы)

б) Пачырванець (чырвоны, чырвань, чырванець)

в) Садовы (сад, садзіць, саджанец)

г) Свавольнік (вольны, воля, сваволіць)

д) Ухваліць (хвала, хваліць, хвалёны)

 

4. Вызначы, якія словы ўтвораны прыставачным спосабам. Адзнач, ад якога слова ўтвораны.

а) Гарчыца

б) Непрыяцель

в) Паабапал

г) Падпіска

д) Разбалаваць

 

5. Якія словы ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам? Адзнач, ад якога слова ўтвораны.

а) Апенька

б) Безрукаўка

в) Зарэчны

г) Звышімклівы

д) Чытанне

 

6. Вызнач, ці ўсе словы ўтвораны адным і тым жа спосабам. Падкрэслі “пятае лішняе”. Адзнач спосаб утварэння слоў.

а) Адзенне

б) Замаразак

в) Красавік

г) Рыбак

д) Узорны




Адказы

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры