Выніковая тэставая работа. 9 клас

 

10. Адзначце словазлучэнні са словамі, якія з не пішуцца разам:

1) даўно (не) падмецены двор,

2) да школы (не) далёка,

3) вялікі (не) дахоп,

4) (не) такі смелы,

5) (не) абдымны прастор.

 

11.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца:

1) Абсаджаная высокімі ліпамі алея вяла да самай брамы.

2) Усю ноч дзьмуў вецер сухі, марозлівы.

3) Вечар быў цёплы і ціхі.

4) Не варушачыся дрэмлюць маладзенькія ялінкі.

5) Каб не жаданне злавіць шчупака, я і не падумаў бы на ноч гледзячы выбірацца з хаты.

 

12. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам неабходна паставіць працяжнік:

1) Плошча пакоя __ васемнаццаць квадратных метраў.

2) Лес _ пануры і непрытульны.

3) Паляванне __ ёсць паляванне, тут свае законы.

4) Цвіценне падбелу __ адна з прыкмет наступлення вясны.

5) Умець __ за плячыма не насіць.

 

13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Грыбы лепш за ўсё збіраць зранку__ вільготная шапачка зіхаціць

на сонцы і добра відаць нават здалёк.

2) Пасыпаў дробненькі сняжок__ узняўся вецер.

3) Я ўстаў, падышоў да калодзежа і ўбачыў__ на вільготным

пяску віднелася мноства слядоў.

4) Надвор’е кепскае__ туманна, хмарна.

5) Дождж абмые выгарышча__ трава пойдзе ў рост.

 

14. Адзначце сказы, у якіх чужая мова аформлена правільна:

1) Маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “Сціхні, — гаварыў гэты яе знак: — Пераступі старому”.

2) “Пачакайце. Вось уселімся ў новую хату, — усміхнуўшыся, адказала Ганна Мікалаеўна, — першым госцем будзеце”.

3) “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? — дзівіўся Мікола, — і прылятаюць дакладна туды, куды трэба”.

4) “Я — дваццаць трэці!”— закрычаў пілот у эфір. — “Іду на пасадку”.

5) “”Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па яго словах”,— адказаў дзядзька.

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры