Выніковая тэставая работа. 9 клас
Беларуская мова 9 клас
Заданні для выніковай тэставай работы за курс беларускай мовы 9 клас
1. Адзначце словы, у якіх няправільна пастаўлены націск:
1) грамадзянíн,
2) цяжкí,
3) крапівá,
4) кáменны,
5) выпáдак.
2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ё:
1) ідэ..лаг,
2) кі..ск,
3) патры..т,
4) ма..р,
5) акардэ..н.
3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:
1) світ..р,
2) лод..р,
3) в..льналюбівы,
4) шніц..ль,
5) р..монт.
4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ў:
1) Люблінская _нія,
2) па_зком,
3) Янка Ма_р,
4) рака _шача,
5) накіраваць на _льтрагук.
5. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць канчатак –у (-ю):
1) камандзір батальён_,
2) жыве каля парк_,
3) быць у рэзерв_,
4) прыгожы з твар_,
5) старонкі тэкст_.
6. Знайдзіце словазлучэнне, у якім дапушчана граматычная памылка. Запішыце яго правільна.
1) у сіняй сукенцы,
2) ранішняе сонца,
3) у дарагом касцюме,
4) па жоўтым лісці,
5) да суседняга дома.
7. Адзначце радкі, дзе трэба ўставіць займеннік цябе.
1) сустрэў ___ на вуліцы,
2) гляджу ___ ў вочы,
3) мы ўдзячны ___,
4) быў ў ___ ў гасцях,
5) дазволь пасядзець каля ___ .
8. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у напісанні лічэбніка. Запішыце лічэбнік правільна.
1) дваццаццю сямю турыстамі,
2) пяцьсоты спартсмен,
3) абедзве дзяўчыны,
4) тры чацвёртыя ўраджаю,
5) з трымастамі сарака пяццю рублямі.
9. Адзначце памылкова ўтвораныя або запісаныя формы дзеепрыметнікаў:
1) адкрыўшаяся далеч,
2) дапрацаваны рукапіс,
3) выдаткаванныя грошы,
4) абжытыя мясціны,
5) сустракаемыя госці.
Працяг выниковай тэставай работы на другой старонке
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!