Род назоўнікаў. Цяжкасці перакладу. Словазлучэнні. Скланенне словазлучэнняў.

Некаторыя назоўнікі у беларускай мове, у адрозненні ад рускай, маюць іншы род, што часта выклікае пэўныя цяжкасці. Далей прыведзены прыклады, на якія трэба звярнуць увагу. Яны часцей усяго сустракаюцца ў дамашніх работах, кантрольных заданнях, дыктантах і г.д.

 

Перакласці словазлучэнні на беларускую мову, вызначыць род назоўнікаў. Запісаць словазлучэнні ў родным, давальным i месным склонах.

 

Стройный тополь (мужской род) — стройная таполя (жаночы род).

  • Р. стройнай таполі,
  • Д. стройнай таполі,
  • М. аб стройнай таполі.

 

Старинная запись (женский род) — старажытны запіс (мужчынскі род).

  • Р. старажытнага запісу,
  • Д. старажытнаму запісу,
  • М. аб старажытным запісе.

 

Новая шинель (женский род) — новы шынель (мужчынскі род).

  • Р. новага шыняля,
  • Д. новаму шынялю,
  • М. аб новым шынялі.

 

Спелое яблоко (средний род) — саспелы яблык (мужчынскі род).

  • Р. саспелага яблыка,
  • Д. саспеламу яблыку,
  • М. аб саспелым яблыку.

 

Едкая гарь (женский род) — едкі гар (мужчынскі род).

  • Р. едкага гару,
  • Д. едкаму гару,
  • М. аб едкім гары.

 

Старый комод (мужской род) — старая камода (жаночы род).

  • Р. старой камоды,
  • Д. старой камодзе,
  • М. аб старой камодзе.

 

Широкая дверь (женский род) — шырокія дзверы (множны лік).

  • Р. шырокіх дзвярэй,
  • Д. шырокім дзвярам,
  • М. аб шырокіх дзвярах.

 

Мелкая крупа (женский род) — дробныя крупы (множны лік).

  • Р. дробных круп,
  • Д. дробным крупам,
  • М. аб дробных крупах.

 

Неполная опись (женский род) — няпоўны вопіс (мужчынскі род).

  • Р. няпоўнага вопісу,
  • Д. няпоўнаму вопісу,
  • М. аб няпоўным вопісе.

 

Белая черемуха (женский род) — белая чаромха (жаночы род).

  • Р. белай чаромхі,
  • Д. белай чаромсе,
  • М. аб белай чаромсе.

 

Настенная живопись (женский род) — насценны жывапіс (мужчынскі род).

  • Р. насценнага жывапісу,
  • Д. насценнаму жывапісу,
  • М. аб насценным жывапісе.

 

Нестерпимая боль (женский род) — нясцерпны боль (мужчынскі род).

  • Р. нясцерпнага боля,
  • Д. нясцерпнаму болю,
  • М. аб нясцерпным болі.

 

Синие чернила (множественное число) — сінія чарніла (адзіночны лік, ніякі род).

  • Р. сіняга чарніла,
  • Д. сіняму чарнілу,
  • М. аб сінім чарніле.

 

Красивая шаль (женский род) — прыгожы шаль (мужчынскі род).

  • Р. прыгожага шаля,
  • Д. прыгожаму шалю,
  • М. аб прыгожым шалі.

 

Горькая полынь (женский род) — горкі палын (мужчынскі род).

  • Р. горкага палыну,
  • Д. горкаму палыну,
  • М. аб горкім палыне.

 

Трудовая мозоль (женский род) — працоўны мазоль (мужчынскі род).

  • Р. працоўнага мазаля,
  • Д. працоўнаму мазолю,
  • М. аб працоўным мазалі.

 

Бронзовая медаль (женский род) — бронзавы медаль (мужчынскі род).

  • Р. бронзавага медалю,
  • Д. бронзаваму медалю,
  • М. аб бронзавым медалі.

 

Песчаная насыпь (женский род) — пясчаны насып (мужчынскі род).

  • Р. пясчанага насыпа,
  • Д. пясчанаму насыпу,
  • М. аб пясчаным насыпе.

 

Неразборчивая подпись (женский род) — неразборлівы подпіс (мужчынскі род).

  • Р. неразборлівага подпісу,
  • Д. неразборліваму подпісу,
  • М. аб неразборлівым подпісе.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Водгукі на “Род назоўнікаў. Цяжкасці перакладу. Словазлучэнні. Скланенне словазлучэнняў.”

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры