План-канспект. Беларуская мова. 2 клас. Галосныя літары і гукі.

7. Фізкультмінутка.

— Вы добра папрацавалі, і зараз самы час адпачыць.

Я маленькі дравасек!

Так я сёння дрэвы сек… (Імітуюць рухі дрывасека.)

Пянёк справа, пянёк злева… (Нахіляюцца.)

Ой! Спіна мая замлела! (Нахіляюцца назад.)

Ціхенька селі за парты. Працягваем урок.

8. Паўтарэнне. Правапіс галосных.

— Вернемся зноў да нашых прыказак. Звярніце ўвагу на слова белыя. Пастаўце націск.

— Белыя – націск падае на першы склад бе-.

— Мяне цікавіць вось якое пытанне: чаму ў слове бялець, утвораным ад слова белы, пішыцца літара я замест е? Растлумачце. Прывядзіце прыклады на гэта правіла.

— У беларускай мове замест літар е і ё ў першым складзе перад націскам пішыцца я. Мёд – мядок, снег – сняжок.

— Добра. А зараз самастойна змяніце словы корміць і поіць з апошняй прыказкі, выкарыстоўваючы яшчэ адно правіла напісання галосных у беларускай мове.

— Корміць – карміць, поіць – паіць.

— Якім правілам вы карысталіся?

— У беларускай мове гукі [о], [э] пішуцца толькі пад націскам, без націску замест іх гучыць і пішацца [а].

— Малайцы. Прывядзіце праклады слоў, дзе літара э пераходзіць у літару а.

— Рэчка – рака, трэск – трашчаць.

9. Замацаванне ведаў.

Вучні самастойна выконваюць тэставыя заданні на картках.

1. Адзначце знакам “+” галосныя гукі:

Варыянт 1
а) [М];
б) [О];
в) [Н];
г) [А];
д) [Р].
Варыянт 2
а) [Н];
б) [У];
в) [М];
г) [О];
д) [С].

2. Колькі галосных гукаў у слове? Адзначце правільны адказ знакам “+”.

Аўтобус
а) 4;
б) 3;
в) 5.
Ластаўка
а) 4;
б) 3;
в) 5.

3. Колькі складоў у слове? Правільны адказ адзначце знакам “+”:

Ягады
а) 5;
б) 3;
в) 4.
Арэхі
а) 5;
б) 3;
в) 4.

4. Адзначце знакам “+” словы, у якіх літары о, э перайшлі ў а:

Варыянт 1
а) Сасна;
б) Страла;
в) Цэны;
г) Цана.
Варыянт 2
а) Раса;
б) Страха;
в) Рэкі;
г) Рака.

5. Адзначце знакам “+” словы, у якія трэба ўставіць літару я:

Варыянт 1
а) В…сна;
б) З…мля;
в) Л..тчык;
г) В…дро.
Варыянт 2
а) Б..роза;
б) П…нёк;
в) В…ска;
г) С…м’я.

10. Вынік урока. Рэфлексія.

— На гэтым наш урок падышоў да заканчэння. Мы з вамі паўтарылі і абгрунтавалі атрыманыя веды аб галосных гуках і літарах, замацавалі іх, выканаўшы тэставыя заданіі. І таксама паразважалі наконт ролі працы ў нашым жыцці, аб каштоўнасці розных прафесій. Вы ўсе добра папрацавалі. Самымі актыўнымі на ўроку былі… (прозвішчы вучняў).

Выстаўленне адзнак.

— А зараз, калі ласка, прымацуйце лісточкі да нашага Дрэва Настрою. Калі ў вас добры настрой і ўсё было зразумела на ўроку – жоўты; калі нечым не задаволены і нешта не атрымалася – чырвоны; калі дрэнны настрой і трэба дапамога па тэме ўрока – блакітны.

11. Дамашняе заданне.

— Дома я прапаную вам скласці вуснае апавяданне “Кім я буду, калі вырасту”, або намаляваць малюнак на тэму будучай прафесіі. Усім вялікі дзякуй. Урок скончаны.

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Водгукі на “План-канспект. Беларуская мова. 2 клас. Галосныя літары і гукі.”

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры