‘план-канспект’
План-канспект. 5 клас. Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
Тэма: Падагульненне вывучанага па тэме «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія»
Мэта: Стварыць умовы для ўзнаўлення і замацавання ведаў па вывучаным раздзеле; удасканальваць уменне правапісу ўласнабеларускіх і запазычаных слоў; паглыбіць пазнавальную цікавасць да прадмета; выхоўваць імкненне да ўласнага інтэлектуальнага развіцця.
План-канспект. Беларуская мова і здаровы лад жыцця. 7 клас. Гадоў да ста — без старасці.
Камбінаваны ўрок па развіцці мовы ў 7 класе. Тэма: «Гадоў да ста – без старасці!»
Мэты:
1. Прымусіць навучэнцаў задумацца аб стане свайго здароўя, пашырыць іх веданне аб існаванні каласальных, але не бязмежных рэзерваў, якія таояцца ў чалавечым арганізме;
2. прапанаваць навучэнцам задумацца аб стане навакольнага асяроддзя, абудзіць жаданне клапаціцца аб ім;
3. развіццё мовы навучэнцаў.
Абсталяванне: свежая гародніна, садавіна, сокі, малако, мёд, арэхі.
Глядзець план-канспект урока
План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.
Тэма: Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.
Мэты: замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў, граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна ўжываць іх у мове; ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю; развіваць мову вучняў; выхоўваць любоў да роднага краю.
Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення.
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 3 клас; карта Рэспублікі Беларусь; магнітафон; карткі з заданнем; фотаздымкі горада Нясвіжа: парк, замак, возера; кветкі для рэфлексіі; каляровыя алоўкі.
План-канспект. Беларуская мова. 2 клас. Галосныя літары і гукі.
Тэма: Галосныя літары і гукі.
Мэта: Сістэматызаваць звесткі па тэме “Галосныя літары і гукі”. Развіваць маўленне вучняў праз пашырэнне іх лексічнага запасу. Спрыяць выхаванню цікавасці да працы і павагу да людзей розных прафесій.
Тып урока: Урок паўтарэння і абагульнення.
Абсталяванне: Падручнік “Беларуская мова” 2 клас. Карткі з заданнямі.
План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 3 клас. Літаратурныя казкі. Галіна Васілеўская “Усмешка”.
Тэма: Літаратурныя казкі. Галіна Васілеўская “Усмешка”.
Мэта: пазнаёміць вучняў з творчасцю Г. Васілеўскай, з яе казкай “Усмешка”; замацаваць веды аб асаблівасцях літаратурнай казкі; развіваць маўленне вучняў, уменне выразнага чытання, папаўняць іх слоўнікавы запас; выхоўваць сродкамі чытання маральныя і эстэтычныя пачуцці; выклікаць цікавасць да чытання казак.
Абсталяванне: Падручнік Літаратурнае чытанне 3 клас, партрэт Г. Васілеўскай, карткі для гульні “Цёмная лашадка”.
Папярэдняя падрыхтоўка: Вуням было прапанована падрыхтаваць паведамленні аб жыцці і творчасці Г. Васілеўскай, прынесці на ўрок кнігі аўтара.
План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Састаў слова.
Тэма: Састаў слова.
Мэты: актуалізаваць веды вучняў пра часткі слова: аснову, корань, прыстаўку, суфікс, канчатак; практыкаваць у разборы слова па саставе, падборы аднакаранёвых слоў; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць лексічны запас вучняў.
Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення.
Абсталяванне: дыдактычны матэрыял, малюнкі, тэматычныя слоўнікі для пачатковых класаў «Слоўнікавая скарбонка», табліцы.