План-канспект. Беларускае літаратурнае чытанне. 4 клас. Прыметы восені. Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”.
Тэма: Прыметы восені. Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”.
Мэта: Пачаць знаёмства з новай часткай; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, узнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін прыроды; выхоўваць любоў да прыроды.
Тып урока: Камбінаваны.
Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
— Пачынаем урок літаратурнага чытання. Сядайце, калі ласка.
Паведамленне тэмы ўрока. Уступная гутарка.
— Сёння на ўроку мы пачынаем вывучаць новы раздзел падручніка. А каб даведацца, аб чым будзе ісці гаворка, паслухайце і адгадайце загадку.
Апусцелі палі,
Хлеб у свірны звязалі,
Дождж палівае, шпак не спявае…
Калі гэта бывае?
— Восенню.
— Прачытайце тэму раздзела (тэма раздзела “Прыметы восені” запісана на дошцы). Якой пары года будуць прысвечаны творы ў гэтым раздзеле?
— Творы ў гэтым раздзеле будуць прысвечаны восені. Творы пра восень.
— Адкрыйце і прачытайце эпіграф да тэмы. Пра які восеньскі агонь гаворыць С. Дзяргай? Якія змены адбываюцца ў прыродзе восенню?
— Восеньскі агонь – гэта маецца на ўвазе змена колера лісце. Восенню цямнее неба, становіцца халодна, некаторыя жывёлы рыхтуюцца да спячкі.
Знаёмства з новым творам.
— Адкрыем падручнікі на старонке 16. Прачытайце назву верша. Хто яго аўтар?
— Я. Колас “Адлёт жураўлёў”.
— Што мы ведаем пра Я. Коласа? Якія яго творы вывучалі? (Адказы вучняў.)
Чытанне верша Я. Коласа “Адлёт жураўлёў” настаўнікам.
— Які настрой абудзіў у вас верш? Чым выклікана гэта пачуцце?
— Верш выклікаў сумнае пачуцце.
Работа над творам.
— Зараз прачытайце верш самастойна і адкажыце мне, чаму аўтар называе восень смутнай часінай?
— Лета замірае, рэчка сірацее, птушкі адлятаюць, і здаецца нібы сам нешта стараціў.
— Як вы разумееце выразы “замірае лета”, “сірацее рэчка”?
— Становіцца ціха, холадна, сумна. Птушкі не спяваюць, людзі на рэчцы не гамоняць.
— Якія карціны восені малюе паэт? Якія мастацкія сродкі для гэтага выкарыстоўвае? Знайдзіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем і зачытайце іх. Прачытайце радкі, дзе апісваецца, як знікае з вачэй жураўліны клін.
Выбарачнае чытанне.
— Прачатайце верш выразна, паспрабуйце перадаць пачуццё развітання.
Выразнае чытанне верша вучнямі.
— А зараз я прапаную вам самастойна прачытаць верш М. Пазнякова “Клёны”. Якое пачуццё ўзнікне ў вас, калі прачытаеце гэты верш? Ці падобна яно на пачуцце, выкліканае папярэднім вершам?
— У вершы “Клёны” іншы настрой: вясёлы, радасны.
— Чым радуе клён у хмурную восень?
— Клён радуе сваёй прыгажосцю і нібы асвятляе і сагравае ўсё навакол.
— Прачытайце верш выразна, падкрэслівая асаблівы настрой твора.
Выразнае чытанне верша вучнямі.
— Якія малюнкі можна намаляваць да гэтага верша? Параўнайце карціны восені, якія адлюстраваны ў гэтых вершах. Што іх аб’ядноўвае і чым яны адрозніваюцца?
Моўнае маляванне.
Вынікі ўрока. Дамашняе заданне.
— Якой бачуць восень паэты? Якой бычыце яе вы?
— Усе бачуць восень па рознаму: каму яна хмурная, шэрая і сумная, каму залатая, прыгожая і ласкавая.
— З якімі творамі пазнаёміліся сёння на ўроку?
— Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”.
— Да наступнага ўроку вым трэба вывучыць на памяць верш Я. Коласа “Адлёт жураўлёў”, мы правядзем конкурс на лепшага чытальніка.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!