Праверачная работа. 5 клас. Гукі мовы і літары. Галосныя і зычныя гукі мовы.
Мэта: Праверыць веды вучняў па тэмам “Гукі мовы і літары” і “Галосныя і зычныя гукі мовы”, выявіць узровень сфарміраванасці уменняў і навыкаў вучняў; выпрацоўваць навыкі самастойнай дзейнасці.
Праверачны тэст па тэме “Гукі мовы і літары”.
1. Дапішы сказ
Фанетыка – гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца ________________ .
2. Вызначы правільны адказ.
а) літары мы бачым і пішам;
б) літары мы бачым і вымаўляем.
3. У якім становішчы літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі?
а) у пачатку слова;
б) у канцы слова пасля зычных;
в) у канцы слова пасля галосных;
г) пасля мяккага знака.
4. У якіх словах літар ю абазначае два гукі?
а) раз’юшаны; г) віншую;
б) малюнак; д) бюро.
в) юрта;
5. Якія словы маюць тры склады?
а) здароўе; г) маладосць;
б) любоў; д) надзея.
в) сумленне;
6. Якія словы няправільна падзелены для пераносу?
а) а-сі-лак; г) се-йбіт;
б) вя-ско-вец; д) за-свя-ціць.
в) пад-вез-ці;
7. Пастаў націск у словах.
Выпадак, каменны, чатырнаццаць, дакумент, алфавіт, спіна, вусы.
8. Колькі галосных гукаў у мове?
а) 6; б) 8; в) 10.
Праверачны тэст па тэме “Галосныя і зычныя гукі мовы”.
1.Выберы правільны працяг сказа.
Усе гукі беларускай мовы падзяляюцца на…
а)галосныя і звонкія;
б) звонкія і зычныя;
в) галосныя і зычныя.
2. Устаў іё (ыё) ці ія (ыя)
а) б…граф; г) ініц…тыва;
б) в…яланчэль; д) алімп…да;
в) аўкц…н.
3.Устаў е ці я.
а) м..ханіка; г) сем..чка;
б) в..селле; д) по..с.
в) св..тлячок.
4. У якім радзе ўсе зычныя гукі глухія?
а) [с], [ц], [т], [ч];
б) [б], [в], [й], [ф];
в) [л’], [м’], [н’], [й’].
5. Запішы словы, якія вымаўляюцца так:
а) [жжац’]; г) [дупкі];
б) [с’ц’эшка]; д) [каз’ба];
в) [мыйэс’с’а].
6. У якіх словах мяккі знак раздзяляльны?
а) рэльеф; г) дзядзька;
б) канькі; д) вольны.
в) медальён.
7. Пастаў мяккі знак ці апостраф.
а) раз..юшаны; г) кур..ер;
б) л..юцца;. д) піс..меннік;
в) вал..ера.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!