Трэніровачны тэст. Арфаграфія. Частка 2
Заданні для падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання. Тэма “Арфаграфія”:
— Правапіс спалучэнняў зычных у словах іншамоўнага паходжання
— Правапіс у — ў. Адлюстраванне па пісьме дзекання і цекання, падаўжэння зычных
— Правапіс мяккага знака і апострафа
— Ужыванне вялікай літары
1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:
1) па_за, 2) со_с,
3) мароза_стойлівы, 4) ва _нівермагу,
5) За_рáлле.
2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ў:
1) Люблінская _нія, 2) па_зком,
3) Янка Ма_р, 4) рака _шача,
5) накіраваць на _льтрагук.
3. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак:
1) ін_шы, 2) італ_янскі,
3) барац_біт, 4) калос_се,
5) лёген_ка.
4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску ставіцца апостраф:
1) любоў..ю, 2) прэм..ера,
3) раз..яднаць, 4) ін..екцыя,
5) лас..ён.
5. Адзначце словы, у якіх мяккі знак не пішацца:
1) восем..сот, 2) ц..вёрдасць,
3) падз..ме, 4) фантан..чык,
5) дзевяц..сот.
6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:
1) брэс..кі, 2) кіргі..скі,
3) капус..ны, 4) рос..тань,
5) бес..ардэчны.
7. Адзначце словы, у якіх дапушчана памылка:
1) каллектыў, 2) прыгожая панна,
3) рашчапіць вагоны, 4) капусны ліст,
5) солнца.
8. Адзначце словы, у якіх нічога ўстаўляць не трэба:
1) міласэр..насць, 2) поз..на,
3) ра..злаваць, 4) кантрас..ны,
5) палé..скі.
9. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) горка_салёны, 2) мікра_клімат,
3) контр_разведка, 4) паў_Мінска,
5) усходне_славянскі.
10. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1) медна_стволы, 2) зялёна_аксамітны,
3) супраць_леглы, 4) метэа_зводка,
5) паў_Амерыкі.
11. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:
1) дыяметральна_супрацьлеглы, 2) высока_эфектыўны,
3) першабытна_абшчынны, 4) дастаткова_вядомы,
5) абсалютна_спакойны.
12. Адзначце словы, якія напісаны правільна:
1) заходне-еўрапейскія краіны, 2) праца-здольнае насельніцтва,
3) ціхаакіянскае цячэнне, 4) прэм’ер-міністр,
5) светлакарыневыя валасы.
Глядзі працяг трэніровачнага тэста па тэме “Арфаграфія” на другой старонке
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!